Белтэлерадыёкампанія рыхтуецца да тэлетрансляцый Еўрапейскіх гульняў

15 февраля 2017

Беларусь працягвае пісаць сучасную гісторыю і рыхтуецца не толькі на высокім узроўні правесці Еўрапейскія гульні ў 2019 годзе, але і паказаць іх усяму свету. Сёння адбылося пасяджэнне падкамітэта па тэлетрансляцыях Еўрагульняў з удзелам Старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі і першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Максіма Рыжанкова.

Першыя Еўрапейскія гульні ў Баку ў 2015 годзе асвятлялі 45 з 50 краін-удзельніц. Акрамя шматмільённай тэлеаўдыторыі, цырымонію адкрыцця першых Еўрапейскіх гульняў на стадыёне глядзелі 68 тысяч чалавек. Міжнародны спартыўны вяшчальнік забяспечыў больш чым 800 гадзін прамых трансляцый. Мінск чакае не менш шчыльная работа па стварэнні спартыўнага тэлепрадукту.

Генадзь Давыдзька, Старшыня Белтэлерадыёкампаніі: "Першае і галоўнае, для чаго гэтыя гульні праходзяць (акрамя папулярызацыі спорту і здаровага ладу жыцця), - гэта аповед аб нашай краіне. А гэта трансляцыі, тэлесігналы, інфармацыі. Размова ідзе пра самую буйную спартыўную падзею ў нашай краіне. Па аб'ёме гэта 10 чэмпіянатаў свету па хакеі, якія адначасова адбываюцца ў адной краіне. Гэта значыць нагрузка вялізная, адказнасць каласальная. У нашай краіне прывыклі ўсё рабіць на самым высокім узроўні, таму пастараемся аднесціся гэтак жа".

Нагадаем, што рашэнне наконт таго, што сталіцай другіх Еўрапейскіх гульняў стане Беларусь, было прынята на пасяджэнні 45-й Генасамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў у Мінску.