Вікторыя Азаранка пакідае тэнісны турнір серыі WТА ў Індыян-Уэлсе

17 марта 2015

У матчы трэцяга круга беларуска не справілася з расіянкай Марыяй Шарапавай. Другой ракетцы свету хапіла і двух сэтаў, каб выбіць з барацьбы Азаранку. 6:4 - у першай партыі, і 6:3 - у другой. Такім чынам, расіянка зраўняла лік па асабістых сустрэчах. Зараз у тэнісістак - па 7 перамог.