Беларусы заваявалі 8 медалёў на чэмпіянаце Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ ў чэшскай Рачыцы

4 мая 2015

У скарбонцы нашай каманды 3 залатыя, 3 сярэбраныя і 2 бронзавыя ўзнагароды. У агульным заліку наша зборная размясцілася на трэцім месцы. У апошні дзень спаборніцтваў медаль вышэйшай пробы заваявалі Маргарыта Махнёва і Марына Літвінчук у спрынце сярод байдарак-двоек.