Першы беларуска-расійскі аграгарадок адкрылі на поўдні Сахаліна

20 февраля 2018
Ключы ад новабудоўляў з рук губернатара вобласці атрымалі першыя дзевяць сем'яў. Усяго ў пасёлку ўзвялі 50 дамоў, дзе будуць пражываць спецыялісты мясцовага саўгаса. Гэта сучасная сельгасвытворчасць. У аснове - дзеючая ў нашай краіне малочна-таварная ферма з беспрывязным утрыманнем жывёлы. Ферма ўжо гатовая на 90 %. Сумесны аграрны праект неаднаразова атрымліваў высокія ацэнкі лідараў Беларусі і Расіі. Сахалін названы ўзорам паспяховага супрацоўніцтва дзвюх краін. Кіраўніцтва астраўнога рэгіёна не раз адзначала, што зацікаўлена ў беларускіх спецыялістах. Пасля прыезду іх забяспечаць жыллём і годнай зарплатай.