Беларусы згуляюць з партугальцамі ў Кубку Дэвіса

11 сентября 2019
Зборная Беларусі супраць каманды Партугаліі. 13-14 верасня на кортах сталічнага Палаца тэніса пройдзе матч першай групы еўра-афрыканскай зоны Кубка Дэвіса.

На коне права ўзяць удзел у кваліфікацыйным раўндзе фіналу гэтага турніру ў наступным сезоне. У склад зборнай Беларусі ўвайшлі Ягор Герасімаў, Ілья Івашка, Уладзімір Ігнацік, Андрэй Васілеўскі і Аляксандр Згіроўскі. Партугальцы прывезлі ў Мінск сваю галоўную зорку - 64-ю ракетку свету Жуана Соўза.

Заўтра пройдзе жараб'ёўка паядынку. Першы матч пачнецца ў пятніцу ў 13:00. Прамыя трансляцыі з кортаў будзе весці "Беларусь 5". Дарэчы, зборныя Беларусі і Партугаліі ўжо сустракаліся двойчы ў рамках Кубка Дэвіса. Пакуль у гэтым супрацьстаянні парытэт 1-1.