ЗША і Кітай дамовіліся не дапусціць гандлёвай вайны

20 мая 2018

Як паведаміў віцэ-прэм'ер КНР, у выніку перамоў абодва бакі адмаўляюцца ад павелічэння пошлін у дачыненні да тавараў адзін аднаго.

Лю Хо таксама выказаў надзею на тое, што Вашынгтон і Пекін умацуюць супрацоўніцтва ў энергетыцы, сельскай гаспадарцы, ахове здароўя і іншых галінах. Раней стала вядома, што Кітай згадзіўся павялічыць аб'ёмы закупак амерыканскіх тавараў.