Беларусы прабіліся ў 1/16 фіналу чэмпіянату Еўропы па настольным тэнісе

21 октября 2016

Уладзімір Самсонаў, Аляксандр Ханін і Вікторыя Паўловіч прабіліся ў 1/16 фіналу чэмпіянату Еўропы па настольным тэнісе. Лідар нашай зборнай у 1/32 перамог Элія Шміда са Швейцарыі - 4:1. Ханін сенсацыйна ўзяў верх над чэхам Томашам Канечным - 4:3. А Вікторыя Паўловіч перамагла Наталію Баяр з Польшчы - 4:2.