Пяць аўтамабіляў сутыкнуліся сёння раніцай у Брэсце

16 Лістапада 2019
Пацярпеў адзін чалавек. На месцы ДТЗ працавалі медыкі, ратавальнікі і дарожная міліцыя. Аварыя адбылася на вуліцы Валгаградскай. Паводле папярэдняй інфармацыі, вадзіцель за рулём "мазды" не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў тры спадарожныя машыны, якія стаялі перад скрыжаваннем на чырвоны сігнал святлафора. Ад удару "мазду" адкінула ў правую паласу на грузавік МАЗ. Шафёра французскага аўто павезла хуткая.