Беларусы не змаглі прабіцца ў выніковы секстэт першага ў сезоне этапа Кубка свету па фрыстайле

20 января 2019

Адразу чацвёра беларусаў сярод 12 фіналістаў. Аднак ніводнага на п'едэстале. Максім Гусцік, Антон Кушнір, Дзмітрый Мазуркевіч і Павел Дзік не змаглі прабіцца ў выніковы секстэт першага ў сезоне этапа Кубка свету па фрыстайле. Лепшы сярод нашых Антон Кушнір, ён восьмы.