Беларускі прайгралі стартавыя сутычкі на чэмпіянаце свету па грэка-рымскай барацьбе

10 сентября 2015

На чэмпіянаце свету па грэка-рымскай барацьбе ў Лас-Вегасе беларус Джавід Гамзатаў у вагавай  катэгорыі да 85-ці кілаграмаў выйграў у саперніка з ЗША Джардана Роберта Хома - 3-1 у стартавым паядынку. Наступную сутычку за 1/8-ую фіналу  планетарнага форуму Джавід саступіў прадстаўніку Ірана і скончыў выступленні на чэмпіянаце. Таксама не парадавалі  сваёй барацьбой і жанчыны. Віялета Чырык, Надзея Шушко і Крысціна Федарашка прайгралі стартавыя сутычкі і таксама завяршылі свае  выступленні.