Беларускі тэнісіст Дзмітрый Жырмонт саступае Марселю Ільхану з Турцыі ў рамках 2-га раўнда 2-й Еўра-Афрыканскай групы Кубка Дэвіса

19 июля 2015

Лік паядынку 7:6, 3:6, 3:6. Зараз у беларуска-турэцкай дуэлі лік роўны - 2-2. Зыход супрацьстаяння будзе залежаць ад сустрэчы Ягора Герасімава з Кемам Ількелем. Пераможца матча Турцыя - Беларусь у верасні сустрэнецца з лепшай камандай пары Партугалія - Фінляндыя.