Сталіца перайшла на святочны рэжым

3 июля 2013

Ужо з самай раніцы горад пад уладай вайскоўцаў. Гэта датычыцца перш за ўсё руху транспарту. Сёння з-за парада ён будзе абмежаваны.


Да гадзіны дня закрытым для гарадскога транспарту застаецца праспект Машэрава на ўчастку ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Ціміразева.


Пасля заканчэння цырымоніі тэхніка адправіцца да месцаў пастаяннай дыслакацыі.


Рух будзе паэтапна перакрывацца на вуліцах Ціміразева, Сапёраў, праспекце Пераможцаў, вуліцах Арлоўскай і Сурганава, праспекце Незалежнасці, вуліцах Старынаўскай і Заснавальнікаў.


А таксама па маршруце праходжання калоны з удзельнікамі парада па вуліцах Гвардзейскай, Тарханава, Ігнаценкі, праспекце Пераможцаў, Мінскай кальцавой аўтадарозе і праспекце Незалежнасці.