Беларускія спартсмены трыумфальна завяршаюць чэмпіянат свету па муай-тай

12 мая 2017

Сёння ў заключны дзень спаборніцтваў фінальныя баі ў мужчын праводзілі 6 беларусаў. Пяцёра з іх здабылі залатыя медалі. Чэмпіёнамі свету сталі Арцём Аванесаў, Дзмітрый Варэц, Дзмітрый Валент, Яўген Валчок, Дзяніс Ганчаронак. Па медыцынскіх паказаннях не выйшаў на рынг Вадзім Васькоў. У выніку ў яго серабро.

У спаборніцтве ў жанчын Алена Ляшкевіч і Дзіяна Емяльянава сталі пераможніцамі ў сваіх вагавых катэгорыях. Людміла Чыслова выйграла серабро ў вазе да 48 кілаграмаў.