Беларусь і Саудаўская Аравія будуць супрацоўнічаць у галіне бія- і касмічных тэхналогій

16 мая 2016

Такія дамоўленасці дасягнуты падчас пасяджэння міжурадавага камітэта ў Акадэміі навук нашай краіны. Акрамя таго, могуць з'явіцца і сумесныя праекты ў такіх сферах, як фармацэўтыка і адукацыя. Чакаецца, што падпісанне пагадненняў адбудзецца ў найбліжэйшыя дні.

Акадэмія навук Беларусі і прадстаўнікі навуковых колаў Каралеўства Саудаўская Аравія супрацоўнічаюць каля 10 гадоў. За гэты час рэалізавана больш за 25 праектаў на суму звыш 40 мільёнаў долараў.