Беларускія школьнікі ўпершыню возьмуць удзел у Сусветнай гімназіядзе

24 ноября 2013

Беларускія школьнікі ўпершыню возьмуць удзел у Сусветнай гімназіядзе, якая стартуе заўтра ў Бразіліі. Шэсць спарстменаў-пачаткоўцаў з розных гарадоў краіны, у тым ліку двое з Мінска, будуць змагацца за медалі ў дзвюх дысцыплінах - плаванні і лёгкай атлетыцы.



Ганна Тарасюк, удзельніца XV Сусветнай гімназіяды: Мая маці была сярэбранай прызёркай Алімпійскіх гульняў у 1992 годзе. А я ў будучыні збіраюся стаць алімпійскай чэмпіёнкай.



Наталля Шыколенка, трэнер: Я імкнуся падыходзіць да падрыхтоўкі не напружваючы яе. Каб заўсёды было жаданне ісці на трэніроўку і дабівацца на кожным спаборніцтве новых спартыўных дасягненняў.




Усяго ў Бразіліі будзе разыграна 78 камплектаў медалёў. У праграме мастацкая гімнастыка, аэробіка, плаванне і лёгкая атлетыка. У якасці дэманстрацыйных відаў прадстаўлены шахматы, дзюдо і каратэ.