Навіны з Уімблдона: беларус Ілья Івашка выйшаў у другі круг турніру, Вікторыя Азаранка чакае выхаду на корт

6 июля 2023

Беларускі тэнісіст Ілья Івашка выйшаў у другі круг Уімблдона. Напярэдадні 102-гі нумар рэйтынгу АТР адолеў прадстаўніка Аргенціны Федэрыка Корыа. Матч доўжыўся 2 гадзіны 24 хвіліны. Беларус завяршыў гульню перамогай з лікам  4:6, 6:4, 6:3, 6:0. У 1/32 фіналу Івашка павінен згуляць ужо сёння, яго сапернікам стаў прадстаўнік Балгарыі Грыгор Дзімітроў, які з'яўляецца 24-й ракеткай рэйтынгу АТР. Раней спартсмены сустракаліся тройчы ў вочных матчах, у двух з якіх беларус выйшаў з вікторыяй.

Яшчэ некалькіх беларусаў чакаюць сёння свайго выхаду на корт. Вікторыя Азаранка правядзе матч другога круга. Яе саперніца - тэнісістка з Аргенціны Надзя Падароска. Таксама ў парным разрадзе ў 1/32 фіналу павінна згуляць Ірына Шымановіч, якая выступае ў тандэме з тэнісісткай з Грузіі. Нагадаем, з-за непагадзі матчы на адкрыты кортах Уімблдона пераносіліся.