Беларускія барцы могуць прэтэндаваць на п'едэстал на Алімпійскіх гульнях у Рыа

30 мая 2016

Усе сямёра беларускіх барцоў, якія выступяць на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра, могуць прэтэндаваць на п'едэстал. Пра гэта сёння заявіў выканаўчы дырэктар Беларускай федэрацыі барацьбы Валерый Краўчонак.

Квоты на Алімпіяду ёсць у Саслава Даурава, Джавіда Гамзатава, Аляксандра Грабавіка, Ібрагіма Саідава, Амаргоджы Магамедава, а таксама ў дзяўчат - Марыі Мамашук і Васілісы Марзалюк.