Смерць на радэа

18 мая 2018

У Бразіліі сапраўдны жах перажылі гледачы паядынку чэмпіёна радэа Гіліярда Антоніа і быка. На кадрах відаць, як Антоніа не ўтрымаўся на раз’юшанай жывёліне і зваліўся, пры гэтым яго рука захраснула ў запрэжцы. Жывёліна некалькі разоў стукнула капытамі задніх ног мужчыну ў грудзі. Антоніа паспрабаваў устаць, аднак хутка зваліўся на зямлю. Ад атрыманых траўм ён памёр.