Беларускія біятланісткі заўтра ў індывідуальнай гонцы на 15 км на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане

13 февраля 2018

На Алімпіядзе ў Пхёнчхане беларускія балельшчыкі сёння хваляваліся за нашых лыжнікаў і Юрыя Данілачкіна. Умовы надвор’я нарэшце дазволілі стартаваць спаборніцтвам па гарналыжным спорце.

Мужчыны разыгралі медалі ў камбінацыі. Па выніках хуткаснага спуску і слаламу наш Юрый Данілачкін заняў 34-е месца, а перамогу святкаваў аўстрыец Марсель Хіршэр.

У лыжных гонках сёння разыгрываліся медалі ў спрынце. У жаночых спаборніцтвах усе спартсменкі спыніліся на кваліфікацыі. У выніку Юлія Ціханава - 35-я, Анастасія Кірылава - 40-я, на радок ніжэй Паліна Сераносава, Валянціна Камінская - 47-я. Аляксандр Воранаў прайшоў кваліфікацыю 27-м, але ў чвэрцьфінале ў сваім забегу фінішаваў пятым і заняў выніковае 24-е месца.

Галоўныя надзеі заўтра зноў звязаныя з жаночым біятлонам. У 14:00 на тэлеканале "Беларусь 2" пачнецца прамая трансляцыя індывідуальнай гонкі на 15 кіламетраў. У складзе нашай каманды на старт выйдуць Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко і Дзінара Алімбекава.

"Беларусь 5" пакажа спаборніцтвы гарналыжніц. Нашу краіну ў слаламе прадставіць Марыя Шканава. На гэтым жа тэлеканале забегі на тысячу метраў у канькабежным спорце з удзелам Таццяны Міхайлавай.