Беларускія баскетбалісткі сёння пазмагаюцца з камандай Кітая

1 октября 2014

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе сёння будзе змагацца за чвэрцьфінал чэмпіянату свету. Нагадаем, беларускі фінішавалі другімі ў групе C і ў 1/8 фіналу згуляюць з трэцяй камандай чацвёркі D - Кітаем. У 19:10 прамая трансляцыя дуэлі пачнецца на тэлеканале Беларусь 2.