Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал Australian Open

21 января 2024

Арына Сабаленка прабілася ў чвэрцьфінал турніру Вялікага шлема - Australian Open. Другая ракетка свету ў матчы 1/8 абгуляла амерыканку Аманду Анісімаву - 6:3, 6:2. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 6 хвілін. Беларуская тэнісістка зрабіла шэсць эйсаў, дапусціла адну двайную памылку і рэалізавала тры брэйк-поінты з шасці. 

Наступны паядынак Сабаленка правядзе з пераможцай пары Міра Андрэева/Барбара Крэйчыкава.