Пікеты супраць замежнага ўмяшання ў справы Беларусі

24 марта 2021
Гэтымі хвілінамі ля пасольстваў Літвы і Польшчы сабраліся неабыякавыя беларусы. Яны прыйшлі, каб выступіць супраць спроб умяшання ва ўнутраныя справы нашай краіны. Як вядома, менавіта ў Вільнюсе атрымліваюць зарплату тыя, для каго любоў да радзімы вызначаецца памерамі грантаў. Сёння патрыёты актыўна выказваліся ў абарону сябе, народа і дзяржавы.  

Асобнай увагі заслугоўвае і выступленне супраць адраджэння фашызму, якое прасоўваюць нашы заходнія суседзі. Спробам рэваншызму і ўсхваленням ваенных злачынцаў супрацьстаялі культурна: пікетчыкі ўключылі "Развітанне славянкі".

Таксама сёння беларусы пікетуюць   Генеральнае консульства Польшчы ў Брэсце.