Беларуская сталіца прымае Адкрытае першынство па лёгкай атлетыцы

8 ноября 2017

На арэне 12 каманд Мінскай вобласці са Слуцка, Узды, Вілейкі, Валожына. Мінск прадстаўлялі двайняты. У спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву Юлія Токар налічыла 20 пар аднолькавых спартсменаў.

Спачатку можа здацца, што дваіцца ў вачах. Але ж пасля разумееш – спартсмены і сапраўды аднолькавыя. У гэтай групе па дзюдо трэніруюцца 20 пар двайнят, сярод якіх і васьмігадовыя дзяўчынкі, і хлопцы-выпускнікі.

Недзявочы від спорту выбралі сёстры Ігнатовіч. Юныя дзюдаісткі толькі год асвойваюць японскае баявое мастацтва, а ўжо ўдала дэманструюць прыёмы самаабароны.

Кандыдаты ў майстры спорту Альберт і Дамір – пераможцы міжнародных чэмпіянатаў. Зараз яны рыхтуюцца да рэспубліканскіх спаборніцтваў, каб атрымаць самы важны – чорны - пояс. Прычым, Ісламавы падобныя не толькі знешне, аднолькавая фізічная падрыхтоўка дазваляе на рынгу замяніць адзін аднаго.

Спецыялізаваная дзіцяча-спартыўная школа алімпійскага рэзерву другі год запар прымае Адкрытае першынство па лёгкай атлетыцы. Адметны старт далі з элементаў ушу.

Юныя спартсмены пераадольвалі дыстанцыі ад 30 да 600 метраў, скакалі ў даўжыню і з шастом. Усё гэта дысцыпліны лёгкай атлетыкі. Але ж спаборніцтвы нельга назваць лёгкімі – на манежы канкурэнцыя 12-ці каманд.

У сталіцу прыехалі спартсмены Мінскай вобласці са Слуцка, Узды, Вілейкі, Валожына. Мінск прадстаўлялі ўжо знаёмыя двайняты.

Зараз спартсмены рыхтуюцца да зімовага сезона. У снежні адбудуцца рэспубліканскія спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы. Сталіцу прадставяць 4 кандыдаты.