Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 105 "Аб Канстытуцыйнай камісіі"

17 марта 2021
Камісіі даручана распрацаваць прапановы па змене Асноўнага закону і забяспечыць іх усенароднае абмеркаванне.

У саставе Канстытуцыйнай камісіі 36 чалавек, старшыня - П. Міклашэвіч

У састаў увайшлі 36 чалавек. Гэта юрысты, прадстаўнікі дзяржаўных органаў, грамадскіх аб'яднанняў, розных галін эканомікі і сацыяльнай сферы. Свае ідэі прапануе і моладзь. Узначаліць камісію старшыня Канстытуцыйнага суда заслужаны юрыст Беларусі Пётр Міклашэвіч. 

Да 1 жніўня Канстытуцыйная камісія прадставіць прапановы па змене Асноўнага закону Прэзідэнту

Да 1 жніўня Канстытуцыйная камісія павінна прадставіць Кіраўніку дзяржавы выпрацаваныя прапановы па змене Асноўнага закону краіны для наступнага іх вынясення на Рэспубліканскі рэферэндум.