Беларус Віталь Гуркоў стаў 11-ы раз чэмпіёнам свету па муай-тай

29 мая 2016

Беларус Віталь Гуркоў стаў 11-ы раз чэмпіёнам свету па муай-тай у катэгорыі да 75 кілаграмаў. Усяго беларусы выйгралі дзесяць узнагарод планетарнага форуму. На вышэйшую прыступку п'едэстала пашаны, апроч Гуркова, падняліся Дзмітрый Валент, Анатоль Ванакоў, Андрэй Герасімчук і Алена Лешкевіч. У медальным заліку беларускія атлеты занялі другое месца, прапусціўшы наперад толькі сапернікаў з Тайланда.