Беларусь і Манголія маюць намер пашырыць і актывізаваць супрацоўніцтва

4 июня 2018

Сёння наконт гэтага гаварылі ва ўрадзе нашай краіны. У прыватнасці, як заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў падчас сустрэчы з міністрам замежных спраў Манголіі, неўзабаве там можа з'явіцца першы беларускі малочны кластар.

З улікам увагі, што надаецца ўрадамі развіццю сельскай гаспадаркі, вялікія перспектывы мае ўзаемадзеянне ў галіне раслінаводства, жывёлагадоўлі, ветэрынарыі. Таксама Беларусь гатова ствараць з мангольскімі партнёрамі сумесныя прадпрыемствы па выпуску прадукцыі машынабудавання.