Беларус Дзмітрый Лазоўскі выйграў бронзу на юніёрскім ЧС па біятлоне

1 февраля 2020
Радасныя навіны прыходзяць са швейцарскага Ленцэрхайдэ, дзе праходзіць юніёрскі чэмпіянат свету па біятлоне. Беларус Дзмітрый Лазоўскі  стаў бронзавым прызёрам у спрынтарскай гонцы. Наш спартсмен прадэманстраваў фенаменальную дакладнасць на агнявых рубяжа. Пераможцу - нарвежцу  Веб’ёрну Саэруму - Лазоўскі прайграў 33 секунды. Серабро дасталася чэху  Яну Штврцецкаму. 

У нядзелю па выніках спрынту пройдзе гонка праследавання.