Беларусь займае 15-е месца ў медальным заліку

25 февраля 2018

Расіяне абыходзяць беларусаў у медальным заліку. Мы 15-я. У мас-старце ў лыжых гонках 40-й фінішавала Паліна Сераносава, апошняй, 45-й - Валянціна Камінская, Юлія Ціханава сышла з дыстанцыі. Чэмпіёнкай стала Марыт Б’ёрген з Нарвегіі. Яна абнавіла ўласны рэкорд па колькасці медалёў на зімовых Алімпіядах. Зараз у яе скарбонцы 15 узнагарод, 8 з якіх залатыя. А перамога ў мас-старце нарвежкі дазволіла зборнай Нарвегіі завяршыць гульні на першым месцы ў медальным заліку.