Беларусь узяла добры старт у арганізацыі Еўрагульняў-2019

22 сентября 2017

Беларусь узяла добры старт у арганізацыі Еўрагульняў-2019 - пра гэта заявілі эксперты Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў.

Каардынацыйная камісія ЕАК падвяла вынікі першага сходу. Абмяркоўвалі праграму спаборніцтваў, працу дырэкцыі Еўрагульняў і маркетынгавых кампаній. Хто стане тэлевяшчальнікам, вызначаць да сярэдзіны кастрычніка. Гаварылі сёння і аб размяшчэнні ўдзельнікаў і гасцей. Учора вядучыя спартыўныя функцыянеры наведалі студэнцкую вёску - яна падчас форуму стане алімпійскай. Эксперты адзначылі, што ў параўнанні з майскім візітам камісіі ўсе патрабаванні і стандарты выкананыя, а сумненні наконт камфортнага пражывання развеяныя.

Георгій Катулін, дырэктар фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года": "Ацэнка ў цэлым была дадзеная дадатная. Вельмі важна, што гэта ўсё існуе і працуе. Выказана пажаданне, што сёння спартсмены без Wi-Fi не могуць. Мы пастараемся гэта ўсё рэалізаваць. У арганізацыі харчавання знойдзена рашэнне. Яно дазволіць сэканоміць на будаўніцтве часовых будынкаў".

Янез Качыянчыч, выконваючы абавязкі прэзідэнта ЕАК, прэзідэнт НАК Славеніі: "У мяне няма ніякіх сумненняў па арганізацыі. Я абсалютна ўпэўнены, што ўсё будзе годна. У кожнага боку ёсць вялікі вопыт у правядзенні такіх спаборніцтваў. Таму нам трэба працаваць разам і слухаць адно аднаго, каб у фінале атрымаліся лепшыя Еўрагульні".

Эксперты падкрэслілі, што будуць і далей садзейнічаць Беларусі ў падрыхтоўцы першынства. Усяго ў камісіі прыняло ўдзел каля 40 спартыўных функцыянераў з больш як 20 краін. Далей Мінск чакае візіты ўсіх федэрацый 15 відаў спорту, заяўленых у праграме ІІ Еўрагульняў.