У Беларусі прадаўжаецца ліквідацыя наступстваў непагадзі

28 июня 2016

Напярэдадні на некаторыя рэгіёны краіны абрынуліся моцныя ліўні. Вецер быў такой сілы, што проста зрываў дахі за дамоў. Без святла засталося больш як 260 населеных пунктаў. На гэты момант 30 - у Асіповіцкім і Крычаўскім раёнах - абясточаныя. Асноўны ўдар непагадзі трапіў на Гомельскую і Магілёўскую вобласці. Дрэвамі, якія ўпалі, пашкоджаныя некалькі аўтамабіляў. Моцны лівень падтапіў Бабруйск. У горадзе быў паралізаваны рух транспарту. Вада трапіла ў гандлёвую залу аднаго з гіпермаркетаў і некаторыя дамы.