Беларусь праводзіць прадстаўнікоў на летнія юнацкія Алімпійскія гульні

11 августа 2014

35 беларускіх спартсменаў выступяць на Другіх летніх юнацкіх Алімпійскіх гульнях. Яны стартуюць ужо ў гэтую суботу ў кітайскім Нанкіне. Сёння ў штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі пройдуць урачыстыя праводзіны каманды.
На мінулай юнацкай Алімпіядзе ў Сінгапуры беларусы заваявалі 6 медалёў: адно золата, 4 серабра і бронзу. Сёлета нашы спартсмены будуць удзельнічаць у 16 дысцыплінах. Узрост удзельнікаў - ад 15 да 18 гадоў. У Нанкіне разыграюць узнагароды ў 28 відах спорту. Завершацца спаборніцтвы 28 жніўня.