Мінскае "Дынама" згуляе з "Аўтамабілістам"

25 сентября 2020
Джэф Плат і Павел Дацюк супраць Крэйга Вудкрафта і кампаніі. Хакейнае мінскае "Дынама" сёння пачне другую выязную серыю рэгулярнага чэмпіянату КХЛ. Паядынак у Екацярынбургу супраць мясцовага "Аўтамабіліста" пачнецца ў 17:00. Тэлеканал "Беларусь 5" пакажа матч у прамым эфіры. У турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі "зубры" ідуць на трэцім месцы. Нашы сапернікі другія на Усходзе. За сваю гісторыю каманды правялі 21 вочную сустрэчу. Статыстыка амаль роўная. 10 разоў перамагалі "зубры", на адзін больш - "Аўто".