Беларусь праводзіла чарговую дэлегацыю спартсменаў у сталіцу Алімпіяды

10 августа 2016

Сёння ў Рыа адправіліся лёгкаатлеты. Сярод іх - марафонцы і бягуны на 3 кіламетры з перашкодамі. У абойме каманды рэкардсменка Беларусі ў марафонскім бегу Вольга Мазуронак. Пры гэтым атлеты вырашылі не ляцець у Рыа за 2 тыдні да стартаў - час на акліматызацыю ім не патрабуецца. Наадварот, спартсмены збіраюцца не паспець адчуць розніцу ў гадзінных паясах.

Святлана Кудзеліч, срэбны прызёр чэмпіянату Еўропы ў бегу на 3000 м: "Гэта свята - у першую чаргу для спартсменаў. Таму што гэта раз на чатыры гады, гэта цыкл, да якога ты рыхтуешся і ідзеш. Гэта вельмі адказны старт за чатырохгоддзе. Хочацца паказаць сваю форму ў поўнай меры. Падысці добра і ў добрай форме. Паказаць годны вынік, на які ты працаваў чатыры гады. Вядома ж, гэта свята, таму што шмат краін, шмат спартсменаў моцных збіраецца менавіта на гэтыя Гульні. Гэта натхняе".

Спаборніцтвы для нашых марафонцаў пачнуцца 14 жніўня. На дзень раней выступяць бягуны на 3 кіламетры з перашкодамі.