Свята рамёстваў ў Слуцку прадэманстравала дасягненні народных умельцаў

22 сентября 2013

Брэнды Мінскай вобласці - ручнікі, кераміка, лаза, разьба па дрэве… І, безумоўна, славутыя слуцкія паясы. Сёння адраджаюцца тэхналогіі і традыцыі іх вырабу, і, ўвогуле, стаіць задача выпускаць нацыянальнай сувенірнай прадукцыі больш. Свята рамёстваў ў Слуцку прадэманстравала дасягненні народных умельцаў. Некаторыя сакрэты раскрыла Марына Мураўёва.



Рушнікі, саламяныя цацкі, лялькі-абярэгі і гліняныя вырабы. Паўтысячы майстроў і рамеснікаў цэнтральнага рэгіёну праводзяць адкрыты майстар-клас па традыцыйным мастацтве. Пяць творчых пляцовак Слуцка аб'ядналіся ў адно свята рамёстваў.


Госці свята знаёмяцца і набываюць сапраўдныя брэнды вобласці. Капыльскія рушнікі, лагойскую кераміку, вырабы з клецкай лазы. Для ўсіх ахвочых на пляцоўцы каля фабрыкі мастацкіх вырабаў Слуцкія паясы арганізаваны майстар-клас па ткацтве.


Каб выткаць метр такога поясу патрэбен цэлы тыдзень. Але ж усё залежыць ад спрыту і ўмення майстрыхі. Вырабляць паясы з шэрсці або льну. Самае галоўнае ў гэтай справе - дакладна паўтарыць узор.


На свята прыехалі прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў вобласці. Ад мала да вяліка прымалі удзел у шматлікіх творчых спаборніцтвах. Карына Сулім - адна з удзельніц конкурсу Беларуская лялька. У ім навучэнцы гурткоў і студый дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прапанавалі выставу ўласна зробленых лялек. У дзяўчынкі невялікі творчы стаж - год. Але з-пад яе рук выйшла не адна лялька-абярэг.


Падчас свята лепшыя народныя і фальклорныя калектывы ладзілі імпрэзу. Гандлёвыя рады парадавалі скідкамі на мясную прадукцыю. Амаль кожны лічыў сваім абавязкам зрабіць фота каля помнікаў. Дарэчы, усталявалі іх ў гэтым годзе каля новай фабрыкі Слуцкія паясы, куды зараз завозяць новае нямецкае абсталяванне. Менавіта на ім будуць вырабляцца дасканала падобныя на старадаўнія слуцкія паясы.