Беларусь абгуляла Ісландыю на чэмпіянаце Еўропы па гандболе

18 января 2016

На чэмпіянаце Еўропы па гандболе напал пачуццяў дайшоў да мяжы. І галоўным "ньюсмекерам" стала зборная Беларусі. Наша каманда абгуляла Ісландыю. Прычым матч ужо прызнаны самым дзейсным у гісторыі форумаў Старога Свету. Віншуем беларусаў з першай перамогай на турніры. Зараз ва ўсіх зборных у групе па два балы. Тут варта адзначыць, што ў асноўны раўнд выйдуць тры лепшыя каманды квартэта. А значыць, у нашых выдатныя перспектывы на чэмпіянаце.