Беларусь - Чэхія: спадзяёмся на перамогу! Прамая трансляцыя на "Беларусь 1"

6 мая 2017

Зборная Беларусі па хакеі правядзе сёння другі паядынак групавога раўнда чэмпіянату свету. У Парыжы каманда Дэйва Льюіса сустрэнецца з чэхамі. Матч пачнецца ў 17:10 па беларускім часе. Прамую трансляцыю будзе весці "Беларусь 1"

Нашы сённяшнія сапернікі напярэдадні саступілі канадцам. Беларусы ж у стартавым матчы супраць каманды Фінляндыі здолелі зраўняць лік, прайграваючы 0:2. Аднак прапусцілі трэцюю шайбу ў свае вароты за дзесяць хвілін да фінальнай сірэны. Выніковы лік - 3:2 на карысць Фінляндыі.