Алег Навіцкі: "Жадаем касмічных поспехаў ва ўсім і вялізарнага зямнога шчасця!!!"

29 декабря 2016

Меней як тры дні да бою курантаў. Беларусь рыхтуецца сустрэць новы 2017.

Першыя віншаванні нашым грамадзянам ужо прыходзяць з далёкага космасу. Камандзір карабля "Саюз", які ў лістападзе стартаваў з Байканура на арбіту, Алег Навіцкі даслаў пасланне к Новаму году.

"Жадаем касмічных поспехаў ва ўсім і вялізарнага зямнога шчасця!!!"  - перадаў касманаўт з міжнароднай касмічнай станцыі. Нагадаем, перад палётам ён узяў з сабою дзяржаўны флаг Беларусі. Напярэдадні старту Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка накіраваў Алегу Навіцкаму тэлеграму. У ёй Кіраўнік дзяржавы выказаў асаблівую ўдзячнасць за тое, што касманаўт не забывае пра свае карані, пра Беларусь. На МКС разам з Алегам Навіцкім працуюць астранаўты з Францыі і ЗША. Адзначым, гэта ўжо другі палёт Алега Навіцкага ў космас.