Байдарачніца Марына Літвінчук панясе беларускі флаг на цырымоніі закрыцця II Еўрапейскіх гульняў

29 июня 2019

Фінальным акордам II Еўрапейскіх гульняў стане цырымонія закрыцця. Дарэчы, флаг панясе наша знакамітая байдарачніца Марына Літвінчук. У Заслаўі наша атлетка выйграла чатыры ўзнагароды. Два золаты, прычым адно з іх у алімпійскай дысцыпліне, а таксама серабро і бронзу.

І як сёння стала вядома, госцем на стадыёне "Дынама" стане кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах. Адзначым, урачыстая цырымонія пачнецца ў 22:00. Прамую трансляцыю будзе весці Белтэлерадыёкампанія. Пачатак у 21:50 на "Беларусь 1" і "Беларусь 5".

Арганізатары просяць усіх гасцей прыходзіць загадзя, забаўляльная праграма стартуе ўжо ў 20:00.