БАТЭ згуляе з "Арсеналам" ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы

17 декабря 2018

У Швейцарыі прайшла жараб'ёўка 1/16 фіналу Лігі Еўропы. У лютым чэмпіёны Беларусі пазмагаюцца з адным з лепшых клубаў свету - лонданскім "Арсеналам". Каманды ўжо сустракаліся на групавым этапе мінулага розыгрышу Лігі Еўропы.

Тады жоўта-сінія не змаглі набраць ачкоў. Брытанцы ў гэтым сезоне выступаюць упэўнена. Першая гульня паміж лепшай камандай Беларусі і лонданскім "Арсеналам" пройдзе 14 лютага ў Барысаве.