БАТЭ згуляе на хатнім стадыёне з польскім "Пястам"

10 июля 2019
Да старту беларусаў у новым еўракубкавым футбольным сезоне зусім крыху! Чэмпіён краіны - БАТЭ - у першым матчы стартавага кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў сёння прыме лепшую каманду Польшчы – "Пяст". У нашых заходніх суседзяў чэмпіянат краіны яшчэ не пачаўся, аднак гульнявы тонус не стане вялікай перавагай для барысаўчан, лічыць галоўны трэнер БАТЭ Аляксей Бага. Таксама настаўнік адзначыў, што сапернік добра вывучаны.

Матч БАТЭ – “Пяст” (Польшча) глядзіце сёння на тэлеканале "Беларусь 5". Пачатак у 20 гадзін. Паядынак у адказ каманды згуляюць 17 ліпеня ў Глівіцы.