БАТЭ стартаваў у Лізе чэмпіёнаў

18 сентября 2014

Учора барысаўскі БАТЭ з паражэння стартаваў у самым прэстыжным клубным футбольным турніры Еўропы - Лізе чэмпіёнаў. Гэта толькі першы матч групавога раўнда. Узяць рэванш беларускі клуб зможа 25 лістапада: менавіта ў гэты дзень Порту прыедзе на Барысаў-Арэну ў рамках пятага тура Лігі чэмпіёнаў. А вось наступную гульню беларусы правядуць супраць іспанскага футбольнага клуба Атлетык з Більбаа дома 30 верасня.