БАТЭ прымае паўночнаірландскі "Дандалк"

15 июля 2015

Трапіць у элітарную кампанію і папоўніць клубную казну. Барысаўскі БАТЭ пачаў чарговы паход у Лізе чэмпіёнаў. На коне ні многа ні мала - шанц пяты раз прывезці ў Беларусь каманды ўзроўню "Барселоны" і "Чэлсі" і 15 мільёнаў еўра. Прыкладна такую суму атрымае клуб у выпадку выхаду ў групавую стадыю. Пра яе пакуль, праўда, думаць рана. Для пачатку трэба прайсці некалькі раўндаў кваліфікацыі. На вашым экране прамое ўключэнне з Барысава, БАТЭ у гэтыя хвіліны прымае паўночнаірландскі "Дандалк". Прамую трансляцыю вядзе тэлеканал "Беларусь 5".