У Віцебскай вобласці аб'яўлена штармавое папярэджанне

11 июля 2016

Карэктывы ў святочную атмасферу "Славянскага базара" можа ўнесці хіба што надвор'е. У Віцебскай вобласці сёння аб'яўлена штармавое папярэджанне. У Шаркаўшчынскім раёне парывісты вецер пашкодзіў дах некалькіх ферм, а таксама дваццаці жылых дамоў у райцэнтры. Таксама на станцыі "Шаркаўшчына" перакуліліся два краны. Без электрычнасці засталіся восем населеных пунктаў. Для ліквідацый наступстваў задзейнічаны больш за сто чалавек, працуе спецыяльная камісія па надзвычайных сітуацыях.