Азаранка рыхтуецца да выступлення на Адкрытым чэмпіянаце Катара

17 февраля 2015

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка рыхтуецца да выступлення на Адкрытым чэмпіянаце Катара пад кіраўніцтвам новага трэнера. Бельгійцу Віму Фісетту 34 гады, у мінулым ён выступаў у АТР-туры. Турнір катэгорыі "Прэм'ер" возьме старт 23-га лютага. Гэтыя спаборніцтвы беларуска выйгравала ў 2012 і 2013 гадах.