Australian Open - 2020. Я. Герасімаў завяршае выступленне

23 января 2020
Усе беларусы ў адзіночным разрадзе зачахлілі ракеткі на першым у сезоне турніры серыі Вялікага шлема Australian Open. Да другога раўнда дабраўся толькі Ягор Герасімаў. У саперніках у лідара нашай мужчынскай зборнай быў сёмы ў сусветным рэйтынгу Аляксандр Звераў. Тэнісіст, які гуляе за Германію, дамогся перамогі ў трох сэтах 7:6, 6:4, 7:5. 

У другі раўнд прабілася ў парным разрадзе Арына Сабаленка. У дуэце з бельгійкай Элізэ Мертэнс яны абгулялі амерыканку Кэтрын Бэліс і чэшку Маркету Вондраўшаву 3:6, 6:3, 6:3. Таксама, нагадаем, раней у 1/16 фіналу прабілася Аляксандра Сасновіч з Вікторыяй Кужмавай са Славакіі.