Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Страсбургу

22 мая 2019
Арына Сабаленка - 11-ты нумар рэйтынгу WTA  - выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Страсбургу з прызавым фондам больш чым 220 тысяч долараў. У 1/8-й фіналу беларуска перамагла немку Лауру Зігемунд - 6:4, 6:3. Наступная саперніца Сабаленкі - Моніка Пуіг, 61-я ракетка свету. З пуэртарыканкай Арына сустракалася на кортах толькі аднойчы,  і тады было паражэнне.