Арына Сабаленка выходзіць у чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Досе

26 февраля 2020
Менш чым гадзіну таму  беларуска завяршыла сустрэчу з 20-й ракеткай свету, прадстаўніцай Грэцыі Марыяй Сакары. Першая партыя доўжылася 50 хвілін і завяршылася з лікам 6:3, а вось у другой Сабаленка саперніцу не заўважыла - 6:0. Месца ў паўфінале Арына аспрэчыць з кітаянкай Чжэн Сайсай.