Арына Сабаленка другі год запар выходзіць у фінал на турніры ва Ухані

27 сентября 2019

Абыграла першую ракетку свету і прабілася ў фінал у  Кітаі!  Арына Сабаленка  за крок да абароны тытула на турніры катэгорыі "Прэм'ер" ва Ухані. У паўфінале першая ракетка Беларусі справілася з лідарам сусветнага рэйтынгу - аўстралійкай Эшлі Барці. Беларусцы хапіла і двух сэтаў, 7:5, 6:4. Год таму, калі Сабаленка па выніках выйграла гэты турнір, на паўфінальнай стадыі  яна таксама ўзяла верх над Барці ў двух сэтах.

Арына Сабаленка, 14-я ракетка свету: "Я вельмі шчаслівая і ўсхваляваная, што згуляю менавіта тут у фінале зноў. Дзякуй усім балельшчыкам за падтрымку. Гэта была гульня на вельмі высокім узроўні. Зараз чакаю фінал, чакаецца вельмі цяжкі матч, але я да яго буду гатовая".

Саперніцай Сабаленкі ў бітве за трафей стане  35-я ракетка планеты  Элісан Рыск. Сёння амерыканка выбіла  сёмую ў сусветным  рэйтынгу чэшку Петру Квітаву,  7:5, 7:5. Прамая трансляцыя фіналу турніра ва Ухане заўтра на "Беларусь 5" у 11:30.

Ва Ухані Арына Сабаленка можа выйграць тытул не толькі адзіночнага разраду, але і парнага. Разам з Эліз Мертэнс Арына ў паўфінале перамагла Ганну-Лену Гронефельд і Дэмі Схюрс 6:2, 6:1 і ў матчы за тытул пераможцаў парнага разраду сустрэнецца з Ін-Ін Дуань і Веранікай Кудзярметавай. Гэты фінал пачнецца адразу пасля адзіночкі.