Арына Сабаленка змагаецца за выхад у паўфінал турніру ў Досе

27 февраля 2020
Арына Сабаленка ў гэтыя хвіліны змагаецца за выхад у паўфінал тэніснага турніру ў Досе. Прызавы фонд амаль тры мільёны долараў. У саперніцах у нашай тэнісісткі 37-ы нумар сусветнага рэйтынгу  Чжэн Сайсай. Першы сэт прайшоў ва ўпартай барацьбе, але завяршыўся на карысць кітайскай тэнісісткі - 6-3. Зараз ідзе другая партыя. У прамым эфіры матч паказвае "Беларусь 5".