Арына Сабаленка пакідае адзіночны разрад Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі

22 января 2020
Адна з фаварытак пакідае Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе ўжо пасля першага круга. На старце турніру Вялікага шлема Арына Сабаленка ўначы сустрэлася з іспанкай Карлай-Суарэс Навара. Паядынак доўжыўся больш чым дзве гадзіны  - 6:7, 6:7 не на карысць беларускі. Сабаленка застаецца ў Мельбурне. Наперадзе парныя спаборніцтвы, дзе Арына традыцыйна выступіць з бельгійкай Элізэ  Мертэнс. 

Напярэдадні з паражэння пачала  яшчэ адна беларуска - Аляксандра Сасновіч. А вось Ягор Герасімаў выйшаў у другі круг мужчынскага адзіночнага разраду. Там наш тэнісіст пазмагаецца з сёмым сеяным Аляксандрам Зверавым, які прадстаўляе Германію.